Беларусы затрымалі партыю распілаваных нямецкіх аўтамабіляў (фота)
Распілаваныя транспартныя сродкі, а таксама буйную партыю аўтазапчастак канфскавалі на беларуска-літоўскай мяжы.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, грузавы аўтамабіль "Вольва" мытнікі правяралі ў пункце пропуску "Прывалка" на Гродзеншчыне. Паводле дакументаў, ён вёз аўтазапчасткі з Латвіі ў Казахстан. Аднак праверка паказала, што аўтазапчастак аказалася значна больш — каля 800 адзінак. Да таго ж былі знойдзеныя 22 распілаваных на часткі легкавіка нямецкай вытворчасці.
Груз ацэнены на суму больш за 550 мільёнаў рублёў (больш за 60 тысяч долараў).
Фота — gtk.gov.by