"Белая Русь" можа ператварыцца ў партыю на з'ездзе сёлета ў снежні
Пра гэта заявіў намеснік старшыні "Белай Русі", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, 16 верасня на паседжанні прэзідыума арганізацыі разглядаліся ініцыятывы з рэгіёнаў пра ператварэнне грамадскай арганізацыі ў палітычную партыю.
Шацько адзначыў, што гэтае пытанне яшчэ будуць разглядаць на паседжанні рэспубліканскай рады аб'яднання 1 кастрычніка. Мяркуецца, што на гэтым паседжанні будзе разгледжаны праект праграмы і статуту партыі. Таксама 1 кастрычнік могуць прызначыць дату пазачарговага з'езду.
Па звестках сайта "Белай Русі", на 1 верасня ў арганізацыі было больш за 120 тысяч чальцоў.