"Белая Русь" прыме ўдзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Пра гэта заявіў кіраўнік аб'яднання Аляксандр Радзькоў на пасяджэнні прэзідыума рэспубліканскага савета арганізацыі, інфармуе БелТА.

Сярод планаў актывістаў аб'яднання працягнуць падрыхтоўку чарговага з'езда "Белай Русі". На ім падвядуць вынікі працы арганізацыі за 5 гадоў. Закранаючы перспектывы пераўтварэння "Белай Русі" у партыю, Радзькоў сказаў, што арганізацыйная праца вядзецца ўвесь час.

Нагадаем, што парламенцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі ў верасні 2012 году.