"Белдзяржхарчпрам" больш хацеў бы атрымліваць з Украіны не цукеркі, а грошы

Пра гэта 16 сакавіка заявіў старшыня дзяржканцэрна Іван Данчанка.

"Ёсць Мытны саюз, і мы з Украінай вядзем перамовы па гэтым пытанні ўжо ў межах не проста Беларусі, а Беларусі, Расіі і Казахстана дзеля таго, каб урэгуляваць адносіны з украінскімі кандытарамі. Там ёсць элементы дэмпінгу", — заявіў Данчанка.

У той жа час "Белдзяржхарчпрам" не супраць атрымаць інвестыцыі ад украінскіх канкурэнтаў. Як паведаміў Дземчанка, украінскі кандытарскі канцэрн "Roshen" разглядаецца ў якасці афіцыйнага інвестара для стварэння новай кандытарскай фабрыкі ў Беларусі.