"Белнафтахім" не пацвярджае інфармацыі пра падвышэнне коштаў на бензін
Пра хуткае падвышэнне рознічных коштаў на паліва адразу на 10-12% загаварылі ў блогах і на аўтамабільных форумах.
Так, на гродзенскім блогу s13 паведамляецца, што на некаторыя аўтазапраўкі абласнога цэнтра прыйшла інфармацыя пра рост коштаў больш чым на 10%.
Аўтар паведамлення сцвярджае, што падвышэнне адбудзецца да канца лютага.
Такія ж лічбы з'явіліся на форуме партала Onliner.by.
Прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка паведаміла "Нашай ніве", што не мае афіцыйнай інфармацыі аб магчымым павышэнні рознічных коштаў на паліва.