Белстат: Прыбыткі беларусаў выраслі ў параўнанні з паказчыкамі гадавой даўн
Прыбыткі беларусаў у студзені — лютым павялічыліся на 36,5%. Белстат зрабіў такую выснову, параўнаўшы паказчык з аналагічным перыядам 2010 года.
Пры гэтым, як адзначылі ў Белстаце, рост спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі за гэты перыяд склаў 11,8%, паведамляе БЕЛТА.
Па звестках Белстата, грашовыя прыбыткі ў разліку на душу насельніцтва ў студзені — лютым гэтага года ў цэлым па рэспубліцы склалі 1039,4 тыс. рублёў на месяц і перавысілі мінімальны спажывецкі бюджэт у 2,1 раза, бюджэт пражытачнага мінімуму — у 3,4 раза. А вось абяцаны заробак у 500 долараў не перавысілі.