"Белтрансгаз" купляе валюту для разлікаў за газ на пазабіржавым рынку

"Нашыя партнёры выконваюць свае дамоўленасці, выкладзеныя ў кантракце. Цяпер гэтыя дамоўленасці выконваюцца, і мы не бачым прычын, чаму яны могуць не выконвацца надалей", — сказаў Круглоў.

Генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў праінфармаваў журналістаў наконт аплаты паставак газу ў сувязі з абмежаваннямі на валютным рынку: "Неўрэгуляваных пытанняў па пастаўках газу ў нас няма". Ён падкрэсліў, што "Белтрансгаз" "вырашае ўсе пытанні на пазабіржавым рынку", перадае ІА REGNUM.