Беспрацоўны абстраляў з пнеўматычнага пісталета двух чалавек

Як паведамляе БелаПАН, невядомы абстраляў з пнеўматычнага пісталета 25-гадовага і 23-гадовага мясцовых жыхароў. Не абышлося і без траўмаў. Маладыя людзі звярнуліся з заявай у міліцыю. 


Праваахоўнікі выявілі,што страляў 34-гадовы непрацуючы жыхар Светлагорска. Яго затрымалі і пачалі крымінальную справу за хуліганства з ужываннем зброі. Мужчыну пагражае пазбаўленне волі да дзесяці гадоў.