Беспрацоўны з Ружанаў спрабаваў скрасці воданапорную вежу
Ён паспеў паваліць двухтонную канструкцыю і часткова яе распілаваць.
Мужчына дзейнічаў з памочнікам. Іх працу каля закінутай фермы заўважыў дырэктар сельскагаспадарчага кааператыва і паведаміў у міліцыю. Міліцыянтам мужчына патлумачыў, што хацеў здаць вежу на металалом. Маўляў, яна ўжо прастаяла без ужытку больш за 10 гадоў і прыйшла ў непрыдатны стан.
За вежу мужчына мог бы атрымаць каля 3 з паловай мільёнаў рублёў, адзначаюць міліцыянты. Але цяпер яму давядзецца адказваць за крадзеж.
Фота — kport.info