Без тэрміну даўнасці: апазіцыянер мусіць адбыць 10 сутак за справу 2010-га
Участковы міліцыянт паведаміў былому палітвязню Мікіту Ліхавіду, што ён мусіць паехаць на Акрэсціна і дабыць адміністратыўны арышт.
Яго Ліхавіду прысудзілі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Аднак ён адбыў толькі 5 сутак з 15-ці і яго перавялі ў следчы ізалятар па крымінальнай справе, у якой ён быў асуджаны ўжо на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Датэрмінова апазіцыянер быў вызвалены ў верасні 2011 года, нагадвае 130225_labkovicz.mp3
"У Працэсуальна-выканаўчы кодэкс былі ўнесены змены і адміністратыўныя правапарушэнні фактычна не маюць тэрміну даўніны. То бок асоба, якая не адбыла адміністратыўнага пакарання ў выглядзе адміністратыўнага арышту можа яго адбываць і праз 10, праз 15, праз 20 гадоў. Сыходзячы з таго, як зараз запісана гэтая норма ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе і тое, як склалася практыка яго прымянення".
Паводле слоў Лабковіча, справа Мікіты Ліхавіда — не прэцэдэнт, падобныя сітуацыі з беларускімі апазіцыянерамі ўжо здараліся. Проста яны не былі такімі гучнымі.
На здымку: Мікіта Ліхавід пасля вызвалення ў верасні 2011 года. Фота — bymedia.net