Біятланісткі адправіліся на апошні збор перад Кубкам свету (фота)

Як паведамляе сайт федэрацыі біятлону, спартоўкі вылецелі яшчэ 4 лістапада. Пасля трэніровачнага збору каманда адправіцца ў Эстерсунд. Там 25 лістапада змяшанай эстафетай стартуе розыгрыш Кубка Свету сезону 2012-2013 гадоў.

Падрыхтоўку ў складзе зборнай пройдуць Дар'я Домрачава, Настасся Дубарэзава, Людміла Калінчык, Надзея Скардына, Надзея Пісарава і Ірына Крыўко.

Фота Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардыны — biathlon.by