БХД сёння праводзіць паказ фільма, прысвечанага ксяндзу Ежы Папялушку

14 красавіка мінская суполка аргкамітэта БХД арганізуе прагляд мастацкага фільма "Забіць святара".

Фільм заснаваны на гісторыі выкрадання і жорсткага забойства польскімі спецслужбамі вядомага каталіцкага ксяндза Ежы Папялушкі. Капелан і актыўны прыхільнік незалежнага прафсаюза "Салідарнасць" ў мінулым годзе быў беатыфікаваны Каталіцкім касцёлам, паведамляе прэс-служба БХД.