Блізу Львова згарэў цягнік, які ехаў з Беларусі (фота)

Цягнік вёз з Беларусі дызпаліва і бензін для львоўскіх прадпрыемстваў, паведамляе сайт zik.ua.

Цягнік меў 39 вагонаў. Аварыя ўзнікла праз паломку хадавой часткі ў 29-м вагоне. Ён беларускай вытворчасці, 2009 года выпуску. Вагон сышоў з рэек, пацягнуў за сабой яшчэ дзевяць. З пяці вагонаў пачала выцякаць вадкасць, тры вагоны з саляркай загарэліся.

Пацярпелых няма. З-за аварыі былі дэфармаваны 300 метраў чыгуначнага палатна.