Больш за 100 магілёўцаў заклікаюць выканаць патрабаванні Дональда Туска

Ініцыятар звароту грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі адзначае, што для выканання ўмоваў польскага прэм’ер-міністра патрэбны мінімум выдаткаў.

Для гэтага трэба выпусціць на волю ўсіх палітвязняў і правесці адкрытыя дэмакратычныя выбары. Гэта і ёсць гарантыя таго, што краіна атрымае 9 млрд еўра фінансавай дапамогі, якія абяцаў польскі прэм'ер.

Сабраныя подпісы Аляксей Паўлоўскі ўжо выслаў дзяржаўным чыноўнікам і чакае ад іх канкрэтных дзеянняў.