Больш за 300 чалавек эвакуявалі з цягніка на мяжы з Літвой

Увечары 25 жніўня беларускія памежнікі паведамілі ў міліцыю, што на пункце пропуску "Гудагай-1" выявілі прадмет, падобны да гранаты. На месца здарэння прыбылі сапёры, міліцыянты, выратавальнікі і медыкі, паведамляе БЕЛТА. З цягніка эвакуявалі 316 пасажыраў і 15 чыгуначнікаў. Затрымка ў руху цягніка склала 2 гадзіны 35 хвілін.

Як інфармуе БЕЛТА, падазроны прадмет быў знойдзены ў штабным вагоне ў купэ электрыка. Ён быў прымацаваны да столі. Мінёры паклалі прадмет у скрыню з пяском і вынеслі на бяспечную адлегласць ад пабудоў і людзей.