Больш за 350 дырэктараў школ аштрафаваныя за парушэнне пажарнай бяспекі
Агулам у школах было выяўлена 10 тысяч парушэнняў пажарнай бяспекі.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рафальскі.
Рафальскі: "353 кіраўнікі школ, а таксама 181 службовая асоба ў гэтых школах — гэта намеснікі кіраўнікоў, асобы, адказныя за гаспадарчую частку — былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў".