Больш за 70 беларускіх страваў прапануе новы беларускі рэстаран у Маскве
Ён размешчаны ў некалькіх сотнях метраў ад беларускай амбасады.
Новы беларускі рэстаран Масквы прапануе 72 стравы выключна беларускай нацыянальнай кухні. Гэта ўжо чацвёртая такая ўстанова ў расійскай сталіцы. "Беларуская хата", а менавіта такую назву ён атрымаў, адкрыўся 15 жніўня ў Маскве на вуліцы Пакроўка, паведамляе БЕЛТА. Беларуская ў ім не толькі ежа. Амаль усе супрацоўнікі з’яўляюцца грамадзянамі нашай краіны. Уладальнікі абяцаюць таксама выступы фальклорных музыкантаў кожную суботу і асаблівае меню ў дні нацыянальных і дзяржаўных беларускіх святаў.