Больш за мільён чалавек бяруць удзел у цырымоніі беатыфікацыі Яна Паўла II
Беатыфікацыя ў каталіцтве - першая стадыя праслаўлення, пасля якой адбываецца далучэнне да ліку святых.
Больш за мільён чалавек, па звестках паліцыі Рыма, бяруць удзел у цырымоніі беатыфікацыі папы Рымскага Яна Паўла II, які памёр 6 гадоў таму.
Дзесяткі тысяч пілігрымаў прыбылі ў Рым з Польшчы, каб удзельнічаць у беатыфікацыі свайго суайчынніка - Караля Вайтылы.
Цырымонію праводзіць пераемнік Яна Паўла II - папа Бенедыкт XVI, паведамляе Радыё Свабода.