Бомж скардзіўся, што яго збіла міліцыя, але справу не завялі
Кіраўніцтва Цэнтральнага РАУС Гомеля заявіла, што міліцыянты дзейнічалі ў межах закона.
Таму заводзіць крымінальную справу па заяве бяздомнага адмовілася. Разам з тым міліцыянтам было ўказана на неабходнасць ветлівага і паважлівага абыходжання з грамадзянамі.
БелаПАН нагадвае, што гомельскі бяздомны Міхаіл Стральчэня сцвярджае, што калі ён прасіў міласціну каля сабора, да яго падышлі міліцыянты і прапанавалі прайсці ў апорны пункт. Ён адмовіўся, тады яго туды завезлі гвалтам і збівалі дубінкай. Пра гэта Стральчэня пры дапамозе праваабаронцаў і напісаў у заяве начальніку Цэнтральнага РАУС.
Міліцыянты, якія затрымоўвалі бяздомнага, сцвярджаюць, што фізічная сіла да затрыманага не ўжывалася.
Фота — obozrevatel.com