Брэйвік абвінаваціў пракурора ў спробе высмеяць яго

Пракуроры лічаць, што гэтая група — плён фантазіі нарвежскага тэрарыста. Карэспандэнт ВВС у Осла кажа пра супярэчлівасць Брэйвіка. Гэты чалавек ненавідзіць мусульманаў, але адначасова захапляецца Усамам бін Ладэнам і групоўкай "Аль-Каіда".

Падчас трэцяга дня працэсу Брэйвік спрабаваў пазбегчы адказаў на шэраг пытанняў. Падсудны паспрабаваў ухіліцца ад пытання пра тое, ці ўступаў ён у кантакт з сербскай нацыяналістычнай арганізацыяй, пра што заяўляў раней.

Брэйвік абвінаваціў пракурора, што той спрабуе высмеяць яго, а таксама заявіў, што і так выдаў ужо "занадта шмат інфармацыі". Суддзя ў адказ папярэдзіў Брэйвіка, што ён мае права захоўваць маўчанне, але гэта можа быць выкарыстана супраць яго.