Брэсцкаму кіроўцу з зямлі дадалося "пятае кола" (фота)

Кіроўцу, верагодна, не пашэнціла з выбарам хуткасці на павароце з вуліцы Маскоўскай да тэхнічнага ўніверсітэта. Ён збіў знак, які стаяў на левай узбочыне, і той падцяў яму падземнай часткай перадок аўтамабіля. Вышыня пад’ёму аказалася разы ў два большай, чым трэба, каб памяняць пярэднія колы.

У выніку гэтай кур’ёзнай аварыі ніхто не пацярпеў. Ці будзе ёю займацца Дзяржаўтаінспекцыя, пакуль невядома.