Брэсцкая крама “Сад і гарод” прадае залатыя косы (фота)
Яны амаль на долар даражэйшыя за звычайныя.
Звычайныя косы памеру 6 афарбаваныя сіняй фарбай і каштуюць каля 80 тысяч рублёў. Побач ляжаць косы такога самага памеру, пафарбаваныя "пад золата".
Прадавачка кажа, што іавар разыходзіцца збольшага паводле гендэрнай прыкметы. Вяскоўцы-мужчыны купляюць таннейшыя косы, жанчыны з горада на лецішчы бяруць залатыя.