Брэсцкія мытнікі знайшлі 100 тысяч еўра ў вядры ў цягніку Масква — Парыж

Як паведамляе БелаПАН, мытніца знайшла 200 купюр па 500 еўра ў вядры ў душавым аддзяленні ў купэ цягніка Масква — Парыж. 42-гадовы пасажыр, Які ехаў у гэтым купэ, вусна задэклараваў 1700 еўра. Па яго словах, знойдзеныя 100 тысяч еўра яму не належаць.

Знойдзеную валюту мытнікі забралі як безгаспадарную да рашэння суда.

Фота — dom3.vse56.ru