Брэсцкія падаткавікі “палююць” на гандляроў бензапіламі

Незаконных гандляроў вылаўліваюць падаткавікі разам з супрацоўнікамі АБЭЗ, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі. Па звестках праваахоўнікаў, незаконныя гандляры бензапіламі проста на вуліцы падыходзяць да грамадзян і прапануюць купіць інструмент сумнеўнай якасці. Праваахоўнікі ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі і двух расіян, у якіх сканфіскавалі некалькі пілаў. За парушэнне закону іх чакае штраф у памеры да 10 мільёнаў рублёў (100 базавых велічыняў).

Дарэчы, грамадзяне Расіі праігнаравалі папярэджанне беларускіх падаткавікоў. На наступны дзень іх зноў затрымалі падчас продажу бензапілаў.

Фота — anekdot.ru