Брэсцкія студэнты гуляюць у футбол на полі з ямінамі (фотафакт)

Цяпер тут два футбольныя палі — вялікае і малое. Зямлю тут ніхто не раўняў: засталіся барозны ад пасадак кукурузы, вялікія ямы. У самых глыбокіх хаваецца барсетка (15 сантыметраў).

Над малым футбольным полем праходзіць нейкая сілавая лінія. Пакуль  нібыта не  было здарэнняў або траўм, кажуць студэнты. Летась было горш, бо гуляць можна было толькі на старых асфальтабетонных пляцоўках. Яны надта траўматычныя, у тым ліку і таму, што пакрыццё падважанае карэннем дрэў.

Цікава, што іншая мясцовая ВНУ, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт наогул не мае ўласнага стадыёна, прытым што там ёсць факультэт фізічнага выхавання з сотнямі студэнтаў. Будучыя трэнеры і настаўнікі фізкультуры трэніруюцца на арэндаваных пляцоўках.