Брэстаўчан завабліваюць у Маскву высокімі заробкамі (фота)
Аб’явы расклейваюць на прыпынках па ўсім горадзе.
1200 долараў абяцаюць грузчыкам, упакоўшчыкам, рознарабочым, касірам, кухарам “і іншым”. Праца мае быць афіцыйная.
Нейкі Міхаіл, які адказвае на тэлефанаванні па пазначаным нумары, кажа, што праца мае быць у харчовай прамысловасці. На праезд у Расію трэба заплаціць 60 долараў. Сёння мусіць выправіцца першая група працаўнікоў.