Брэстаўчанін вёз кантрабандай мабільнікі коштам больш за "Jeep Cherokee"

Мабільныя тэлефоны мужчына распіхаў у Польшчы ў пустоты свайго джыпа і паехаў дахаты "зялёным каналам" мытні. Але памежнікі ды мытнікі яго затрымалі.

Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, яны выявілі схаваныя 125 мабільнікаў і арыштавалі аўтамабіьл разам з грузам. Кантрабанда ацэненая ў 118 мільёнаў, аўтамабіль — у 100 мільёнаў рублёў.  Далейшы лёс джыпа вырашыць суд.