Брэсцкае бюро няшчасных выпадкаў выканала гадавую норму зваротаў

Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў пачало працу ў 2005 годзе. Шасцёра яго супрацоўнікаў круглыя суткі дзяжураць на тэлефоне, паведамляе прэсавая служба Упраўлення ўнутраных спраў  Брэсцкага аблвыканкама. Яны фіксуюць заявы грамадзян і арганізацый аб знікненні людзей, збіраюць з 60 медыцынскіх арганізацый вобласці, следчых ізалятараў і медвыцвярэзнікаў звесткі пра дастаўленых туды людзей і неапазнаныя трупы.

Пераважная большасць зніклых знаходзяцца самі. Прыкладна кожнага дзясятага знаходзяць у органах унутраных спраў, крыху больш у медыцынскіх установах. Аб прычынах сёлетняга ўсплеску колькасці зваротаў нічога не паведамляецца.