Брэсцкае таварыства абароны правоў спажыўцоў падрыхтавала “белы спіс” фірм

Вось што гаворыць старшыня Брэсцкага аддзялення таварыства абароны правоў спажыўцоў Ірына Маркава:

"Мы хочам апублікаваць спіс арганізацый, якія працуюць добра. Каб людзі ведалі, да каго можна звяртацца. Гэта больш складана. Вельмі шмат арганізацый, якія добра працуюць. А “чорны спіс” — гэта ўмоўна. Канкрэтна ён называецца “Спіс арганізацый, на якія ёсць больш за дзве скаргі грамадзянаў”. Няхай яны падаюць у суд, мы згодныя. Ісціна нараджаецца ў спрэчцы. Апублікавала спіс газета. Нас папрасілі — мы далі".

Нагадаем, у “чорным” спісе, апублікаваным у афіцыйнай газеце “Брестский вестник”, было 18 фірм і арганізацый, на якія паскрадзіліся грамадзяне. Гэты спіс расце, кажа Ірына Маркава.