Брэсцкага бамжа асудзілі на 19 гадоў турмы за забойства

55-гадовы гаспадар прыватнага дому пусціў забойцу пажыць у сябе, пакуль той не вызначыцца з жыллём і працай. 1 красавіка паміж гаспадаром і кватарантам адбылася сварка, якая і скончылася трагедыяй. Злачынца моцна збіў мужчыну і яшчэ жывым зарыў яго ў двары дома. Затым скраў кампутар і мабільны тэлефон пацярпелага і знік.

У момант здзяйснення злачынства бомж быў п’яны. Сваю віну ён прызнаў часткова. Раней яго пяць разоў судзілі за крадзяжы, перадае БелаПАН.