Брэсцкая абласная бібліятэка атрымала калядныя падарункі

Ад замежнікаў прыйшлі дзве кнігі з Нямеччыны і адна з Англіі. Яны, у асноўным, тычацца  гісторыі габрэйства на беларускіх тэрыторыях. Кнігі на мовах краін паходжання.

Сваю адметнасць мае кніга Вольгі Курыла “Другая Сусветная вайна ва ўспамінах беларусаў і немцаў”.  Яна  з’яўляецца супольным нямецка-беларускім праектам і зводзіць пад сваімі вокладкамі сведкаў часу з абодвух бакоў.  Больш за тое, у яе напісанні ўзялі ўдзел “навукоўцы і навучэнцы з Нямеччыны і Беларусі”.

Паэт Алесь Разанаў прызначыў свой падарунак для рассылкі па бібліятэках Брэстчыны.  70 асобнікаў склалі 4 кнігі, якія выйшлі цягам апошніх 2 гадоў у выдавецтве Логвінаў.