Брэсцкая фірма выканае падсветку ва ўнікальным пячорным храме

Супрацоўнікі фірмы "Джафрэ Лабортэхнік" — рэзідэнта СЭЗ "Брэст " — мантуюць асвятляльнае абсталяванне ў пячорнай царкве XII стагоддзя, размешчанай у музеі-запаведніку "Дзіўнагор’е". І хоць у храме час ад часу ладзяць набажэнствы, цяпер гэта ў большай ступені турыстычны аб'ект. Ён адкрыты з красавіка па лістапад. У гэты перыяд штодня яго наведваюць у сярэднім да 250 чалавек, піша "Вечерний Брест".

Досвед такой брэстаўчане маюць — яны зрабілі асвятляльнае абсталяванне для дзеючай пячорнай царквы ў Славеніі.