Брэсцкая пракуратура не задаволіла скаргу актывіста з Баранавічаў
Рыгор Грык хацеў абскардзіць афіцыйнае папярэджанне. Яго вынесла пракуратура Баранавічаў за ўдзел у Народным сходзе.
У адказе з Брэсцкай абласной пракуратуры пазначана, што праведзеная праверка пацвердзіла, што Грык быў удзельнікам мерапрыемства, якое праводзілася з парушэннем заканадаўства. А гэта цягне за сабою адміністрацыйную адказнасць. Таму падставаў для адмены афіцыйнага папярэджання работнікі Брэсцкай абласной пракуратуры не бачаць.