Брэсцкім дзецям раздавалі мяккія цацкі на вуліцы (фота)
Моладзь БХД павіншавала юных брэстаўчан з "Міжнародным днём абароны дзяцей".
Дзеці атрымалі ад актывістаў па мяккай цаццы, а іх бацькі — ўлёткі арганізацыі. Акцыю першапачаткова планавалі правесці 1 чэрвеня, але з-за ўчорашняй непагоды ў Брэсце яе прыйшлося адмяніць. Са словаў актывістаў БХД, няглядзячы на надвор'е, пакінуць брэсцкіх дзяцей без падарункаў яны проста не маглі.
Пра мэты мерапрыемста Еўрарадыё распавёў адзін з яго ўдзельнікаў Зміцер:
“Акцыя была праведзена ў межах кампаніі за сямейныя каштоўнасці “Моцная сям'я — моцная Беларусь”, якая доўжыцца ўжо працяглы час па ўсёй Беларусі. БХД такой дзейнасцю намагаецца адрадзіць беларускае грамадства і беларускую культуру”.


