Брэсцкія блогеры крытыкуюць выкананне акцыі “Спасибо деду за Победу!”(фота)

Акцыя, ініцыяваная абласной ДАІ, праходзіла на Дзень Перамогі. Калона аформленых налепкамі і сцягамі аўтамабіляў праехала па горадзе ад Брэсцкай крэпасці.

Многа гэтых аўто ездзіць і сёння, як “Опель” з надпісам “Слава ветеранам!”. Слоган кампаніі сфатаграфавалі на БМВ апошняй мадэлі. І нават ёсць “Мерседэсы” і “Аўдзі” з налепкай савецкага танка Т-34.

Сайт realbrest, які змясціў падборку фота, атрымаў у 20 разоў больш каментароў, чым звычайна, многія з іх крытычныя.