БРСМ-аўцы стараліся заглушыць пікет “Гавары праўду”
Што праўда, канцэрт, які яны зладзілі, накіраваны на тое, каб грамадскасць не пачула, пра што кажа Някляеў.
22 верасня — апошні дзён дазволенай агітацыі. І на Камароўскім рынку, месцы, санкцыянаваным гарадскімі ўладамі, прайшлі апошнія пікеты. Там сабраліся БРСМ, і "Белая Русь", а таксама сваіх кандыдатаў прывяла грамадзянская кампанія "Гавары праўду". Але распавесці пра сваё бачанне вынікаў гэтай выбарчай кампаніі “гапаўцам” складана — БРСМ-аўскі канцэрт ўсё глушыць. З месца падзеяў наш карэспандэнт Зміцер Лукашук:
“Яны спрабуюць дакрычацца да мінакоў, распавесці пра сваё бачанне вынікаў гэтай парламенцкай кампаніі, удзелу ў гэтай кампаніі і патлумачыць, для чаго ўвогуле яны спрабавалі ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Але перакрычаць калонкі з гэтымі “гуцульскімі танцамі” дастаткова складана з адным мегафонам”.
Кампанія “Гавары праўду” не далучалася да байкоту выбараў, таму ў часе пікету заклікае мінакоў галасаваць. Зарэгістраваныя кандыдаты, якіх падтрымлівае “Гавары праўду”, ідуць да канца і заклікаюць людзей прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
На пікеце выступіў і лідар кампаніі Уладзімір Някляеў. Ён прызнаўся, што ўдзел у гэтых выбараў быў патрэбны для таго, каб распавесці людзям пра існаванне "Гавары праўду" і гэта такі пачатак падрыхтоўкі да новай прэзідэнцкай гонкі.