БРСМ будзе супрацоўнічаць з праваслаўнай царквой
Пра гэта заявіў першы сакратар ЦК арганізацыі Ігар Бузоўскі 25 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, у ліку сумесных праектаў аднаўленне і добраўпарадкаванне манастыроў. У Полацку валанцёры БРСМ удзельнічаюць у аднаўленні Багаяўленскага і Сафійскага сабораў, Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра. Работы па аднаўленні храмаў ідуць у Гродне, Лідзе і Ашмянах.
Таксама БРСМ сёлета ўпершыню прыцягнуў праваслаўную царкву да акцыі па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх. Акрамя таго, прайшоў сумесны марафон па зборы ахвяраванняў для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Збор сродкаў праводзіўся ў Слуцку, Капылі, Салігорску, Беразіно і Мар’інай Горцы, паведамляе БелаПАН.