Брытанская паліцыя засталася без кіраўніцтва праз медыяскандал
Услед за кіраўніком Скотланд-Ярда ў адстаўку падаў яго намеснік Джон Ейц.
Прычынаq гучных адставак стаў скандал, выкліканы праслухоўваннем тэлефонаў журналістамі зачыненага таблоіда News of the World. Аб гэтым паведамляе ВВС.
У нядзелю пайшоў у адстаўку кіраўнік Скотланд-Ярда Пол Стывенсан. Ён патлумачыў сваё рашэнне хваляй чутак і абвінавачванняў у занадта блізкіх сувязях паміж паліцэйскімі і кіраўніцтвам выдавецкага дома News International, які належыць медыямагнату Руперту Мердаку.
НА дадзены момант праз праслухоўванні тэлефонаў затрыманыя некалькі былых супрацоўнікаў News Corp, сярод якіх былая рэдактарка News of the World.