Брытанскі мільянер атрымаў у ЗША тры гады турмы

Суд у ЗША прысуздіў яму 33 месяцы турмы і штраф у 11 мільёнаў долараў, інфармуе ВВС.

У лістападзе 2012 года мільянер, экстрадаваны па запыце амерыканскіх уладаў з Брытаніі, прызнаўся, што збіраўся паставіць Ірану некалькі срэбна-цынкавых акумулятараў. Яны могуць выкарыстоўвацца ў якасці кампанентаў амерыканскіх зенітна-ракетных комплексаў.

Яшчэ два чалавекі, датычныя да гэтай справы, былі асуджаныя ў 2007 годзе.

Фота — AFP