Брытанскі суд пастанавіў выдаць Асанжа ў Швецыю
Вярхоўны суд Брытаніі адмовіў заснавальніку сайта WikiLeaks Джуліяну Асанжу ў паўторным разглядзе яго справы.
Як адзначае ВВС, гэта была апошняя магчымасць Асанжа аспрэчыць у брытанскім судзе сваю экстрадыцыю ў Швецыю. Нагадаем, што там яго падазраюць у сэксуальных злачынствах.
Раней суддзі адхілілі чарговую апеляцыю Асанжа, а таксама адрынулі довады адвакатаў, што еўрапейскі ордар на арышт іх падабароннага з'яўляецца несапраўдным.
Наступным магчымым крокам для заснавальніка сайта WikiLeaks можа стаць апеляцыя ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.
Фота — liveinternet.ru