Брытанскі ўрад рыхтуе новыя меры кантролю за грамадзянамі

Улады кажуць, што такія паўнамоцтвы жыццёва неабходныя для паліцыі і спецслужбаў, якія расследуюць сур'ёзныя злачынствы і тэрарызм. У той жа час праваабарончыя арганізацыі выказваюць трывогу ў сувязі з гэтымі намерамі, перадае ВВС. Такую ідэю ўжо адкінулі ў 2008 годзе пасля сур'ёзнага процідзеяння з боку грамадскасці.

Улады ўжо цяпер маюць доступ да велізарнага аб'ёму тэлекамунікацыйных звестак. Аднак адзіных канкрэтных правілаў наконт іх выкарыстання няма.