Бухгалтарку райвыканкама падазраюць у крадзяжы грошай у дзяцей

Як паведамляе "Ежедневник", крымінальная справа распачатая ў адносінах бухгалтаркі цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі райвыканкама. Жанчыне пагражае да 12 гадоў зняволення.

Было высветлена, што бухгалтарка ў 2010-2011 гадах, "злоўжываючы службовым становішчам", скрала больш за 77 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў. Гэтыя грошы павінны былі пайсці на фінансаванне дзіцячых садкоў і школ.