Бухгалтарку асудзілі на 1860 гадоў турмы за крадзеж грошай у паліцыянтаў

Як паведамляе РІА "Новости", за чатыры гады яна скрала з паліцыйнага пенсійнага фонду Тайланда амаль 14 тысяч долараў. Яна падрабляла подпісы пенсіянераў і атрымлівала за іх грошы.

За кожны эпізод жанчына атрымала 5 гадоў зняволення. Аднак, паколькі ў Тайландзе нельга асуджваць на тэрмін, большы за 50 гадоў, былая бухгалтарка мусіць правесці за кратамі толькі паўстагоддзя.