Бундэстаг назваў выбары ў Палату прадстаўнікоў “цынічнай інсцэніроўкай”
Нямецкі парламент лічыць, што на нашых выбарах не абыйшлося без гвалту і запужвання.
Дэпутат ад Свабоднай дэмакратычнай партыі Патрык Курт сцвярджае, што галасаванне ў Беларусі супярэчыла ўсім асновам дэмакратычных выбараў. “Сфальсіфікавана ўсё, што можна было сфальсіфікаваць”, ― перадае яго словы інфармагенцтва БелаПАН.
Калегі Курта адзначылі адсталасць беларускай эканамічнай сістэмы, прапанавалі зрабіць беларусам зніжку на шэнгенскія візы, запатрабавалі вызвалення палітвязняў і… падтрымалі ідэю правесці чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Беларусі. Маўляў, Еўропа мусіць быць максімальна адкрытай для Беларускага грамадства.
Фота: begemot.dp.ua.