Бусел уцёк з мінскага заапарку, каб прагуляцца па Ташкенцкай вуліцы
Птушка з'явілася на дарозе так нечакана, што кіроўца маршруткі з цяжкасцю пазбег наезду на яе.
Неўзабаве бусла злавілі і вярнулі дахаты. Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі заапарку патлумачылі, што буслоў яны не трымаюць у клетках, таму "яны вольна жывуць". Птушка, дарэчы, пасля "самаволкі" адчувае сябе добра.