Буш адмовіўся адзначаць ліквідацыю бэн Ладэна разам з Абамай

Джордж Буш-малодшы адхіліў запрашэнне Барака Абамы прыняць удзел у цырымоніі, прысвечанай памяці ахвяр тэрактаў 11 верасня і знішчэнню "тэрарыста нумар адзін" Усамы бэн Ладэна, паведамляе РИА Новости.

Бэн Ладэн, якога амерыканцы лічаць ідэйным натхніцелем і арганізатарам тэрактаў 11 верасня 2001 года, быў знішчаны ў ноч на панядзелак ва ўмацаваным доме ў раёне горада Абботабад, побач з пакістанскай сталіцай Ісламабадам. Гэта пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Цела тэрарыста было пахавана ў моры.