Бяздомны спрабаваў скрасці скрыню з ахвяраваннямі на вачах у людзей

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, спроба крадзяжу адбывалася ў гандлёвай зале на вачах у пакупнікоў. У якасці здабычы мужчына выбраў скрыню для ахвяраванняў "Беларускага дзіцячага дому". Там знаходзілася амаль 450 тысячаў рублёў.

Пасля няўдалай спробы мужчына збег з крамы, але па гарачых слядах яго затрымалі.

Злодзеем апынуўся 47-гадовы беспрацоўны брэстаўчанін без сталага месца жыхарства. Раней яго ўжо судзілі за рабаванне і крадзеж. На мужчыну пачалі крымінальную справу. За крадзеж "грошай для дзяцей-сірот" яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — osteklo.ru