Бязсмертны: Такія выказванні ўплываюць на развіццё ўзаемаадносінаў
Амбасадар Украіны ў Беларусі пракаментаваў выказванне Лукашэнкі пра тое, што "вашывасці" хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны".
"Любая заява, тым больш такія асабістыя выказванні, уплывае на развіццё ўзаемаадносін. Гэта эмоцыі, якім не месца ў палітыцы, а тым больш — у ацэнцы двухбаковых адносін", — заявіў Раман Бязсмертны.
Ён таксама адзначыў, што Украіна неаднаразова запрашала Лукашэнку на мерапрыемствы 26 красавіка.
"Але да апошняга моманту ў нас не было адказу беларускага боку. Толькі ў панядзелак увечары з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі мы даведаліся, што ён не прыедзе", — паведаміў Бязсмертны сайту "Украінская праўда".