Былога банкіра пазбавілі рыцарскага звання за правальную здзелку

Як паведамляе ВВС, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што ануляванне рыцарскага звання Гудвіна — "правільнае рашэнне". Падчас фінансавага крызісу 2008 года ён курыраваў шматмільярдную здзелку па набыцці аднаго з галандскіх банкаў, а пасля звярнуўся па дапамогу да ўраду, каб выратаваць гэты банк ад банкроцтва.