Былому аспіранту Паўлоўскаму не даюць дапамогу па беспрацоўі

Аляксей Паўлоўскі кажа, што прычынай стаў некарэктны запіс у працоўнай кніжцы, зроблены супрацоўніцай Акадэміі навук пасля яго адлічэння. У працоўнай кніжцы не пазначана прычына, паводле якой ён быў адлічаны.

Па словах юнака, цэнтр занятасці цяпер будзе звязвацца з Акадэміяй навук і толькі пасля ўдакладнення ўсіх фармальнасцяў прыме рашэнне, ці выдаваць яму штомесячную грашовую дапамогу.

Нагадаем, Паўлоўскага адлічылі з Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук у канцы мінулага года. Хлопец дамагаўся праз Адміністрацыю прэзідэнта ложка-месца ў інтэрнаце, што і прывяло да канфлікту з кіраўніцтвам акадэміі.

Пасля адлічэння былы аспірант падаў на Акадэмію навук у суд. Ён хоча аднавіцца ў аспірантуры.